За апошнія 20 год стан беларускай мовы ў Беларусі значна палепшыўся. Пра гэта ў інтэрв’ю TUT.BY заявіў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў.
Нагадаем, 20 год назад, 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай ў Беларусі.
“Пачынаючы з брэжнеўскіх часоў, у Беларусі не было ніводнага беларускамоўнага класа. Матчыну мову вывучалі з 4 да 8 класа, вызвалялі ад яе ўсіх ахвочых і нават беларускую літаратуру чыталі па-расійску, - гаворыць Алег Трусаў, які з 1990 по 1995 гады быў намеснікам старшыні камісіі Вярхоўнага савету па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. - Цяпер у Мінску ўсё ж шэсць беларускамоўных гімназій, ужо не кажучы пра тое, што мову абавязкова вывучаюць з першага класа, ва ўсіх універсітэтах. Ну, і галоўнае дасягненне, што за гэтыя 20 год адносіны да мовы змяніліся ад адмоўных да станоўчых. Калі ў 1982-м я цалкам перайшоў на беларускую мову, то першыя пяць гадоў адчуваў сябе, мякка кажучы, не вельмі ёмка. Апошнія ж 10 год я, наадварот, пачуваюся цудоўна. Таксісты мяне бясплатна возяць. Самыя розныя людзі - ад міліцыі да КДБ - робяць мне кампліменты”.
Пры гэтым старшыня ТБМ заўважае, што працэс адраджэння і развіцця мовы тытульнай нацыі быў згорнуты пасля рэферэндуму 1995 года, які пазбавіў беларускую статусу адзінай дзяржаўнай, а таксама пасля прыняцця ў 1998-м новай рэдакцыі Закону "Аб мовах". “У закон былі ўнесеныя змены, якія пярэчаць Канстытуцыі і не забяспечваюць рэальнай роўнасці беларускай і расійскай моў. У 2003 годзе гэта прызнаў Канстытуцыйны суд. З таго часу мы змагаемся за вяртанне закону ў канстытуцыйная рамкі, нам штогод абяцаюць гэтыя змены ўнесці, але так нічога і не робіцца”.
Алег Трусаў таксама паведаміў, што 26 студзеня а 13.00 у сядзібе ТБМ (Румянцава, 13) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная 20-годдзю прыняцця гістарычнага Закона “Аб мовах” і сучаснаму стану мовы.
В какой кампании по защите общественых интересов Вы бы хотели принять участие?
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий