Кіраўніцтва гродзенскага ДАІ напісала да аштрафаванага веласіпедыста цэлы мемарандум, аднак пакінула прызначаны штраф у сіле.
Параіўшыся з абласным (а можа і адпаведным рэспубліканскім) начальствам дзяржаўтаінспекцыя пакінула ў сіле штраф, накладзены на веласіпедыста Ігара Лапеху за рух па праезджай частцы пры наяўнасці тратуара. У лісце за подпісам начальніка ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама А.М. Лянца напісана, што ДАІ літаральна трактуе нормы правілаў і просіць усіх веласіпедыстаў ездзіць па абочыне. Тым не аптымістычна сцвярджаецца, што «Госавтоинспекция приветствует увеличение количества велосипедистов на дорогах (тратуарах, узбочынах – рэд.) страны… Свои действия ГАИ направляет именно на увеличение количества велосипедистов».
Афіцэр ДАІ пакрыўджана канстатуе:«Движение велосипедиста по проезжей части при наличии тротуара – это прежде всего желание снять с себя ответсвенность за обеспечение безопасности движения пешеходов». Аб тым жа, што дзеянні ДАІ тлумачацца акурат жаданнем зняць з сябе адказнасць за бяспеку веласіпедыстаў, няма ні слова.
Цікава аднак яшчэ і тое, што па-сутнасці незаконнасць гэтага рашэння разумее большасць і самых міліцыянераў. Тлумачачы сутнасць справы карэспандэнту «Вячэрняга Гродна» Максіму Чыркову інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблывыканкама Валерый Юдзін літаральна сказаў наступнае: Мы не стараемся вытеснить кого-либо с дорог на тротуары. Если велосипедист соблюдает правила, показывая повороты, уважая всех участников движения, то, думаю, он сможет объяснить инспектору свое решение выбрать тот или иной режим движения. Гэта значыць, што калі веласіпедыст выконвае правілы, то можа выбіраць рэжым руху для сябе, у тым ліку ехаць па тратуары ці па дарозе. Аднак словы таварыша Юдзіна хаця і не разыходзіліся з логікай, але ўступілі ў ракавую супярэчнасць з прынцыпам нашай бюракратыі – ніколі не адмяняць раней прынятых рашэнняў, асабліва што тычыцца прызнання свайго ўласнага глупства. Нават калі ты можаш прадстаўніку ўлады ўсё патлумачыць, нават калі ты зусім дарослы і выконваеш усе правілы – звальвай з дарогі. Логіка такога рашэння вельмі простая: ДАІ элементарна хоча аблегчыць сабе існаванне, выціснуўшы веласіпедыстаў з дарогі, няхай нават і коштам пешаходаў. Бо любое здарэнне, якое адбылося без удзелу механізаванага сродка транспарту (напрыклад веласіпедыст збівае пешахода і ламае яму што-небудзь) да ліку дарожна-транспартных здарэнняў не адносіцца, а значыць ДАІ не датычыць. А вось той факт, што пешаход на тратуары выконвае адносна веласіпедыста такую самую ролю, як веласіпедыст адносна аўтамабіля на дарозе, мала каго цікавіць. Мы ад праблемы пазбавіліся, усё класна.
І. Лапеха збіраецца звяртацца ў вышэйстаячыя судовыя інстанцыі.
P.S. Вось толькі цікава кудою будуць дабірацца да Аўгустоўскага канала замежныя турысты, што возьмуць на пракат новенькія ровары ў Цэнтры турызма і спорта. Ні ў горадзе ні ў яго ваколіцах няма нават намёкаў на веласіпедныя дарожкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий