8 лістапада група гарадзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў ладзіць круглы стол, на якім будуць падсумаваны вынікі кампаніі па абароне “Новага Сьвету”.
Ініцыятарамі правядзеньня круглага стала выступілі гарадзенскія гісторыкі, краязнаўцы і Таварыства Беларускай Школы.
Круглы стол парадуе ўдзельнікаў некалькімі прэзентацыямі.
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў, гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах сьвяткаваньня Дзён сьвятога Губэрта, будзе прэзэнтацыя праекта рэновацыі і аднаўленьня Новага Сьвету.
Падрыхтаваны гарадзенскімі гісторыкамі праект будзе перададзены ў Міністэрства культуры.
Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя дыска, створанага па выніках фотапленэра “Адкрый “Новы Сьвет” (2008), і выстава малюнкаў удзельнікаў дзіцячага мастацкага пленэра “Намалюй Новы Сьвет”, які адбыўся 12 верасьня.
Круглы стол распачнецца ў 11 гадзін у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: вул.Будзёнага 48а-44.
В какой кампании по защите общественых интересов Вы бы хотели принять участие?
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий